Два новыя тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст.: Жанравая прыналежнасць, моўныя асаблівасці, праблемы атрыбуцыі
Unknown Texts of the 19th Century Belarusian Literature: Characteristics of Genre, Pecularities of Language and Authorship Problems
Author(s): Lavon Barshcheuski, Jazep JanushkievichSubject(s): Belarussian Literature, 19th Century, Sociology of Literature
Published by: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
Keywords: early Belarusian poetry; Latin script; manuscript discovery; 19th century; political and religious verse;
Summary/Abstract: Падчас працы ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі імя кн. Чартарыскіх у Кракаве напрыканцы 2014 г. аднаму з аўтараў гэтага артыкула ўдалося знайсці два невядомыя паэтычныя творы першай паловы ХІХ ст., напісаныя лацінкай на беларускай мове без пазначэння датаў іх стварэння, імёнаў або псеўданімаў аўтараў. Першы тэкст, выяўлены 26 лістапада 2014 г. у папцы № 66 шчучынскага архіва князёў ДруцкіхЛюбецкіх (Muzeum Narodowe w Krakowie, Biblioteka ks. Czartoryskich, oddział zbiorów rękopisów, sygn. 13139. XVIII—XIX w. Luźne i poszyty. Archiwum szczuczyńskie Druckich-Lubeckich. Wiersze przeważne patriotyczne, satyry polityczne, rozprawki, tłumaczenia, varia literackie. Archiwum Druckich-Lubeckich. Nr 66), мае назву на польскай мове: Wiersz Ruski o Religii i Obyczajności. Рукапіс складаецца з аркуша паперы шэрага колеру фармату А 4, перагнутым папалам, з тэкстам, напісаным ад рукі ўпоперак у дзве калонкі з абодвух бакоў аркуша. Тэкст займае тры поўныя старонкі, на апошняй, 4-й старонцы, 2 радкі. Кожны радок рукапісу мае два вершы (усяго іх 206), кожны парны верш пачынаецца з працяжніка.
Journal: Acta Albaruthenica
- Issue Year: 2016
- Issue No: 16
- Page Range: 311-322
- Page Count: 12
- Language: Belarusian
