A little-known manuscript of the 18th century Cover Image

Малавядомы рукапіс XVIII стагоддзя
A little-known manuscript of the 18th century

Author(s): Maryla Chaustowicz
Subject(s): Language studies, Museology & Heritage Studies, Eastern Slavic Languages, 18th Century
Published by: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
Keywords: manuscript; 18th century; Belarusian language;

Summary/Abstract: На пачатку 1970-х гг. Адам Мальдзіс, шукаючы беларускамоўныя “жыровіцкія арацыі” першае паловы XVIII стагоддзя, г. зн. студэнцкія дыялогі базыліянскае школы ў Жыровічах [гл.: Pigoń 1969: 293–311], выявіў у аддзеле рукапісаў Цэнтральнае бібліятэкі АН Літоўскае ССР у 9 фондзе рукапіс, у склад якога ўваходзілі два тэксты літаратурнага паходжання. Пра адзін з іх – Kazanie ruskie syzmatyckie – даследчык расказаў у кнізе Таямніцы старажытных сховішчаў [гл.: Мальдзіс 1974: 17–18]. Ён даводзіў, што па “сатырычнай накіраванасці” гэты помнік небагатай беларускай літаратуры XVIII стагоддзя “роднасны тым жа жыровіцкім арацыям”. Гэта азначала, што аўтара трэба шукаць сярод студэнтаў беларускіх навучальных устаноў. Далей ён з жалем прызнаваўся, што апублікаваць гэты твор будзе складана: “па колькасці нецэнзурных слоў ён пэўна пераўзыходзіць нават пісьмо запарожцаў турэцкаму султану” [Мальдзіс 1974: 17]. А таму навуковец адно пераказвае змест помніка, у якім – на яго думку – гаворыцца пра вайну Расіі са шведамі, пра пераход рускіх войск праз Гродна. Адзначае навуковец таксама, што аўтар, хоць і карыстаўся лацінкаю і густа ўплятаў у тэкст лацінскія словы, але быў чалавекам антыпольскай арыентацыі, сімпатыкам Пятра Першага, і адначасна – скептычна ставіўся да ўладароў свету, лічыў іх уладу часовай, а свет – здрадлівым і прадажным.

  • Issue Year: 2022
  • Issue No: 22
  • Page Range: 339-347
  • Page Count: 9
  • Language: Belarusian
Toggle Accessibility Mode